Пытаньне

Як гэтае слова разумець?

Адказ

Так разумець, як Сам Хрыстос тлумачыў, калі казаў: «Чулі, што сказана было прабацькам: “Не забівай”, а хто б забіў, той будзе суджаны. А Я вам кажу, што той, хто гневаецца на брата свайго надарэмна, будзе суджаны; а хто б сказаў брату свайму: “Рака”, будзе суджаны радай; а хто б сказаў: “Дурны”, будзе варты агню пякельнага» (Мц. 5: 21-22).

З гэтых слоў Самога Госпада лёгка зразумець, што забойства – гэта ня толькі рукою або зброяй кагосьці забіць або толькі біць, але таксама слова прыкрае або брыдкае на кагосьці сказаць, або злавацца, або камусьці зайздросьціць – таксама забойства, якое Бог у гэтым прыказаньні забараняе.

Бо калі б Бог забараніў толькі рукою біць або шкодзіць свайму бліжняму, тады б Бог даў гэтае прыказаньне толькі пра рукі, напрыклад: «Не ўзьнімай рукі тваёй супраць бліжняга твайго». Але ня так Бог сказаў, але проста: «Не забівай», нібыта Ён хацеў сказаць: «Ты, чалавеча, з усімі тваімі пачуцьцямі, целам, пажаданьнямі ды прагненьнямі, — не забівай».

Вось правільнае разуменьне гэтага слова: каб мы аніводным звычаем ня шкодзілі здароўю душэўнаму ды цялеснаму нашага бліжняга, каб яму не зайздросьцілі, на яго ня гневаліся, яго не клялі, але зычылі яму здароўя так, як і сабе.