Пытаньне
Якія ўчынкі, паводле гэтага шостага прыказаньня, добрыя?
Адказ
Як забойства бывае рознае – забойства душы і забойства цела, так і добрыя ўчынкі, паводле гэтага прыказаньня, дваякія – духоўныя і цялесныя. Цялесныя ўчынкі – гэта значыць не забіваць цела, не дапамагаць б’ючаму, не намаўляць на забойства, бараніць таго, каго хочуць пакрыўдзіць, падчас голаду дапамагчы або пракарміць; на вадзе або падчас іншага здарэньня ратаваць – усё гэта добрыя ўчынкі, але цялесныя, якія могуць рабіць і няверуючыя. Але ж і такіх справаў Бог ад нас хоча, каб людзі паміж сабой жылі ў супакоі.
Зноў жа, духоўныя ўчынкі паводле гэтага слова – баяцца Бога, верыць у Хрыста і пазнаваць Яго. Гэта значыць, не трымаць гневу ў сваім сэрцы, ня думаць пра помсту, прыймаць пакрыўджаных за праўду, іх бараніць ды ім дапамагаць, хутка прабачаць крыўду або гневу не трымаць.