Пытаньне

Якія бываюць грахі супраць шостага слова?

Адказ

Грахі, як і добрыя ўчынкі, адны – унутраныя, а другія – вонкавыя. Вонкавыя грахі так разумей: неўрадоўна целу іншага шкодзіць, пад-трымліваць ці хваліць абразу або крыўду; не абараніць таго, каго мусіш абараняць. Грашаць таксама неразумныя лекары, аптэкары ды цырульнікі, якія, ня знаючы, даюць шкодныя зёлкі або лекі. Грашаць таксама валадары, калі пачынаюць несправядлівую вайну.

Зноў жа, унутраныя грахі – у сваіх думках прагнуць камусьці шкоды, таксама кагосьці ўзьненавідзець, зычыць яму благога, супакою між людзей не жадаць, зь нязгодаў, сварак цешыцца ды падобныя рэчы.