Пытаньне
Што будзе тым, якія гэтага шостага слова пільнуюцца? Значыць, якія не забіваюць, але аказваюць міласэрнасьць, абараняюць, выконваюць яго парадай, лекамі, перасьрогамі ды іншым звычаем, ня гневаюцца, — ды, коратка кажучы, і цела, і душу жывяць, – што, кажу, такім будзе?
Адказ
Яны не застануцца без узнагароды, Сам бо Збаўца сказаў: «Шчасьлівыя міласэрныя, бо ім будзе аказана міласэрнасьць» (Мц. 5: 7). А ў іншым мейсцы Ён кажа: «Адпушчайце і вам будзе адпу-шчана» (Лк. 6: 37).