Пытаньне

Якія ўчынкі, паводле гэтага слова, добрыя?

Адказ

Найперш – захоўваць у сваім сэрцы чыстасьць, думаць толькі пра чыстасьць, а не пра плюгаўства ды пра ўсялякую нячыстасьць. Муж няхай любіць жонку, а жонка – мужа. Ды ня толькі павінны мілавацца, але і пачціва адно да аднаго ставіцца, веру ў сабе захоўваць, сарамлівасьці між сабою трымацца.

Зноў, трэба сьцерагчыся тых справаў, што прыводзяць да распусты, або да распаленьня, або да нячыстых думак, як Апостал кажа: «Не напiвайцеся вiном, бо ў iм распуста» (Эф. 5: 18). Тое ж і Сам Хрыстос казаў: «Сьцеражыцеся, каб часам не абцяжарылі сэрцы вашыя абжорствам, ды п’янствам, ды клопатамі гэтага жыцьця» (Лк. 21: 34). Ды, нарэшце, трэба так захоўваць сваё цела, каб яно было жытлом Духа Сьвятога. Вось гэта добрыя справы паводле гэтага слова.