Пытаньне
Якія грахі супраць гэтага слова?
Адказ
Найпершы грэх — мець у сэрцы нячыстыя думкi. Потым – казаць бессаромныя словы, сьпяваць бессаромныя песьні, вадзіць карагоды, танчыць і падобнае рабіць, бо гэтыя справы цягнуць чалавека да блуду, i таму Бог у гэтым слове забараняе іх рабіць.
Зноў жа, грэх мужу ад жонкi, а жонцы ад мужа зыходзiць. Грэх ня ўзяць жонку таму, каму яна патрэбная, бо такі чалавек будзе распаляцца, а гэта грэх перад Богам. Грэх жонку пакінуць, хіба толькі дзеля распусты гэта ня грэх. Грашаць i тыя, што дзеля сваёй беднасьці ня хочуць жаніцца. Грашаць супраць гэтага слова ўсе нячыстыя распусьнікі, чужаложнікі, мужаложнiкi, скаталожнiкi, садамляне ды iншыя.