Пытаньне

Як гэта я мушу разумець? Што нам тут Бог забараняе?

Адказ

Бог хоча, каб кожны чалавек валодаў сваёй маёмасьцю ды каб у іншых хiтрасьцю, здрадай, крыўдай або iншым якiм звычаем маёмасьць не забіраў. Зноў жа, зьмяшчаецца тут і тое, што мы ў час патрэбы павінны дзяліцца нашай маёмасьцю з бліжнім. Бо мала проста чужога ня браць, а свайго ўбогаму не даваць.

Абедзьве рэчы мусіць Хрысьціянін выконваць: перш за ўсё чужога не пажадаць, а да таго – не шкадаваць сваёй маёмасьці, калі трэба дзяліцца. Хто так ня робіць, той грашыць супраць гэтага слова.