Пытаньне
Што Бог абяцаў паслухмяным гэтаму восьмаму слову?
Адказ
Тым, хто паслухаецца гэтага слова, — значыць, хто задаволіцца сваім, не пажадае чужой рэчы ды са сваёй маёмасьці будзе даваць міласьціну, — тым Бог абяцае і ў гэтым жыцьці дабраславенства, і ў будучым жыцьці збаўленьне.
Найперш такія маюць дабрабыт, як напісаў у Псальмах Давід: «Справядлівы чалавек шчодры і дае» і трохі ніжэй: «Я быў малады і пастарэў, ды ніколі ня бачыў, каб пабожны быў кінуты, каб род ягоны хлеба прасіў. Заўсёды ён шчодры і пазычае, і род ягоны будзе дабраслаўлёны» (Пс. 36).
Пра такіх Сам Хрыстос казаў: «Дабраславёныя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя» (Мц. 5: 7). Такім на судзе Сам Збаўца скажа: «Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, насьлядуйце валадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету. Бо Я хацеў есьці, і вы накармілі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне» (Мц. 25: 35-36). І трохі ніжэй: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых меншых братоў Маіх, вы зрабілі Мне».