Пытаньне
Якія ўчынкі парушаюць гэтае слова?
Адказ
Усякая няпраўда парушае гэтае слова. Першы грэх, або благі ўчынак, паводле гэтага слова, — пра некага благое думаць.
Грэх перад судом інакш, чым было на самой справе, сьведчыць, хаця б і пра бацьку або іншага роднага ці сваяка.
Грэх парушаць абяцаньні, пагадненьні, запісы, прысягі ды ўсякія дамовы.
Грэх зьнеслаўляць добрае імя.
Грэх перакручваць словы іншага або штосьці добрым звычаем сказанае на благое зьмяняць.
Грэх бязьвіннага на суд выклікаць.
Грэх, вінаватым будучы, да суду даць сябе выклікаць.
Грэх на судзе ад імя іншага сьведчыць пра несправядлівую справу.
Грэх дыялектыкай або рыторыкай зьмяняць праўду на няпраўду або няпраўду на праўду.
Грэх ласкава некаму на словах абяцаць, а ў сэрцы благое супраць яго думаць ці яго не любіць. Такіх людзей зараз многа. І кожная няпраўда — грэх супраць гэтага дзевятага слова.