Пытаньне

Што будзе тым, хто гэтага слова паслухаецца?

Адказ

Вялікую ўзнагароду абяцае Бог у Сваім Слове тым, хто ведае ды вызнае праўду. Так найперш у чатырнаццатым псальме напісана: «Госпадзе, хто будзе жыць у доме Тваім? Хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой? Той, хто жыве беззаганна і справядліва, і гаворыць праўду ў сэрцы сваім, і не абмаўляе сваім языком. Той, хто ня робіць благога бліжняму свайму і не ачарняе суседа свайго». Ды трохі далей сказана: «Той, хто спаўняе, хаця і зь некарысьцю для сябе, прысягае. Хто так робіць, не пахісьнецца навек».

Няма ўзнагародаў лепшых за тыя, што тут Дух Сьвяты абяцае. Найперш бо Ён абяцае Валадарства Нябяснае, а потым – добрае сумленьне. А ў іншым мейсцы Дух Сьвяты так сказаў: «Які гэта чалавек, што любіць жыцьцё, хоча доўга жыць і цешыцца шчасьцем? Не распускай свайго языка і вусны свае сьцеражы ад ліхіх словаў» (Пс. 33). Тут Ён зноў абяцае і доўгае жыцьцё, і дабрабыт тым, хто ня дасьць волі свайму языку.