Пытаньне

Чаго Бог хоча ад нас у гэтым слове?

Адказ

Ён хоча, каб мы разважалі пра Ягоны Закон інакш, чым пра законы чалавечыя. Чалавечыя бо статуты або законы забараняюць рабіць благое толькі відавоку ды ўважаюць за справядлівага таго, хто іх толькі звонку спаўняе. Закон жа Божы ня толькі забараняе чыненьне благіх справаў, але і ад кожнага патрабуе ані ў сэрцы, ані думкай, ані жаданьнем яго не парушаць. Таго, хто гэта спаўняе, значыць, не пажадае, Закон Божы ўважае за невінаватага.