Пытаньне
Колькі ёсьць спосабаў веры?
Адказ
Ёсьць два спосабы веры. Першы – калі нейкую справу маем за праўдзівую, хаця ж самі пры ёй не былі. Такую веру завуць верай дзе-яньня. Напрыклад, мы верым у праўдзівасьць усяго, што сьвятыя Эвангелісты напісалі пра Хрыста. Зноў жа, другі спосаб веры – калі мы ня толькі верым, што Хрыстос нарадзіўся, памёр ды ўваскрос, але і верым, што мы дзеля гэтага маем апраўданьне.