Пытаньне

Што такое апраўданьне?

Адказ

Гэта навярненьне да праўды або да справядлівасьці. Бо чалавек не застаўся ў той праўдзе, у якой быў створаны, калі замест Божага загаду паслухаўся парады зьмея. З-за гэтага прыйшла на чалавека вечная сьмерць. Таму і патрабаваў ён лякарства, каб зноў ажыць і да справядлівасьці прыйсьці.