Пытаньне

Якога ж лякарства ён патрабаваў?

Адказ

Сам чалавек на той час не разумеў, ад чаго мог бы паправіцца, але Бог тады ж яму аб’явіў, што мелася прыйсьці такое патомства, якое галаву зьмяіную растопча ды скрышыць. Так бо зьмею Бог сказаў: «І Я пакладу варожасьць між табой і жанчынай, і патомствам тваім і ейным патомствам. Яно сатрэ галаву табе, а ты сатрэш яму пяту» (Роду 3). Тое самае абяцаньне Бог аднавіў Абрагаму, калі так сказаў: «Атрымаюць дабраславенства ў патомстве тваім усе народы зямлі» (Роду 22). Па- томства ж гэтае, паводле Апостала Паўлы, ёсьць Хрыстос (Гал. 3).