Пытаньне
Як гэта можа быць: ня ўсе ж пісьменныя ды і ня здолее чалавек так шмат запомніць?
Адказ
Не на тым залежыць, каб усе людзі, перадусім простыя, ведалі на памяць усё, што пісалі Прарокі ды Апосталы. Досыць, каб простыя людзі ведалі «Вызнаньне, або Сымбаль веры». Бо і ўсё Сьвятое Пісьмо не зьмяшчае ў сабе больш за тое, што ў «Вызнаньні веры» сьцісла запісана.