Пытаньне

Гавары Апостальскае вызнаньне веры.

Адказ

«Веру ў Бога Айца Ўсемагутнага, Творцу неба ды зямлі, і ў Ісуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Госпада нашага, Які пачаўся з Духа Сьвятога, нарадзіўся зь дзевы Марыі, пакутаваў пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і пахаваны, зыйшоў у пекла, трэцяга дня ўваскрос з памерлых, узыйшоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца Ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Сьвятога, адзіную сьвятую паўсюдную Царкву, веру ў супольнасьць сьвятых, адпушчэньне грахоў, уваскрасеньне з памерлых і жыцьцё вечнае. Амін».