Пытаньне
Гавары вызнаньне веры сабору Нікейскага.
Адказ
Вызнаньне веры сабору Нікейскага тое ж самае, што і Канстанцінопальскага, толькі на саборы Канстанцінопальскім, паўстаючы супраць Македонія-гэрэтыка, далучылі словы пра Духа Сьвятога ды так напісалі: «Веру ў адзінага Бога Айца Ўсемагутнага, Творцу неба і зямлі, усяго бачнага ды нябачнага, і ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага адзінароднага, з Айца народжанага перад усімі вякамі, Сьвятло са Сьвятла, Бога праўдзівага з Бога праўдзівага, народжанага, а ня створанага, адзінасутнага Айцу, празь Яго ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў зь неба ды ўцелавіўся ад Духа Сьвятога і дзевы Марыі, і стаў чалавекам.
Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, пакутаваў і быў пахаваны, і ўваскрос на трэці дзень паводле Пісаньняў, узыйшоў на неба і сядзіць праваруч Айца, прыйдзе ў славе судзіць жывых ды памерлых і Ягонаму Валадарству ня будзе канца. Веру ў Духа Сьвятога, праўдзівага і жыватворнага, Які ад Айца паходзіць, Які супольна з Айцом і Сынам прыймае пакланеньне і хвалу, Які прамаўляў праз прарокаў. Веру пра адзіную сьвятую паўсюдную і Апостальскай царкву, вызнаю адзіны хрост дзеля адпушчэньня грахоў, чакаю ўваскрасеньня з памерлых і жыцьця вечнага. Амін».