Пытаньне

Скажы мне: ці належала тым сьвятым епіскапам далучаць штосьці да навукі сьвятых Апосталаў?

Адказ

Ня кажучы ўжо пра епіскапаў, самім Апосталам ды нават анёлам не належыць далучаць штосьці да Божага Слова, як Апостал сказаў: «Але калі б нават мы або анёл зь неба абвяшчаў вам нешта іншае, чым тое, што мы абвяшчалі вам, хай будзе анатэма!» (Гал.1: 8)

Калі б тыя епіскапы далучылі нешта сваё, чаго не было ў Сьвятым Пісьме, тады б не належала гэтага прыймаць. Яны ж не сваім розумам нешта выдумлялі, але ўзялі словы Сьвятога Пісьма. Мае быць гэта прынята, бо ня іхнія гэта словы, але Божыя.