Пытаньне
Перш, чым пяройдзем да падрабязнага разгляду гэтага вызнаньня, скажы мне: дзеля чаго вызнаньне веры завецца «Сымбаль», што гэта за слова?
Адказ
«Сымбаль» – грэцкае слова, яно не перакладаецца на нашую мову адным словам. Бо грэкі гэтае слова «сымбаль» часам пішуць замест таго, што мы завем «пароль». Часам «сымбаль» азначае, як і ў нас, «напамін», часам – «вызнаньне».