Пытаньне

Дзеля чаго хрысьціяне называюць вызнаньне сваёй веры «Пароль»?

Адказ

Дзеля таго, што як на вайне паводле паролю пазнаюць адзін аднаго, так і тут, пасярод герэтыкоў, пасярод юдэяў ды іншых няверных патрэбны такі пароль, каб па ім хрысьціяне адзін аднаго пазнавалі. Маюць бо і герэтыкі звычай называцца хрысьціянамі, але ня ведаюць яны таго паролю, таму і няцяжка іх пазнаць. Тым жа звычаем і юдэі хваляцца Богам адзіным ды кажуць, што ў Яго вераць, але паводле паролю лёгка зьведаць, якому войску яны служаць.