Пытаньне

На колькі частак падзяляецца «Пароль, або Вызнаньне хрысьціянскай веры»?

Адказ

На чатыры часткі некаторыя яго падзяляюць. Першая частка – дзе мы Бога Айца вызнаём, другая – дзе вызнаём Сына Божага, трэцяя – вызнаньне пра Духа Сьвятога, чацьвёртая – вызнаньне пра Сьвятую Царкву і пра дары, якія Бог ёй даў.

Іншыя ж на тры часткі яго дзеляць, бо вызнаньне пра Найсьвяцейшую Тройцу – Айца, Сына і Сьвятога Духа – за адну частку лічаць, потым вызнаньне пра Царкву – за другую, а дары, якія ёсьць у Царкве, – за трэцюю. Абодва гэтыя падзелы добрыя.