Пытаньне
Дзеля чаго ты кажаш: «Веру ў адзінага Бога», а ня проста: «Веру, што ёсьць Бог адзіны?»
Адказ
Зусім гэта розныя рэчы: верыць, што Бог ёсьць, ды, зноў жа, верыць у Бога і верыць Богу. Верыць, што Бог адзіны, – значыць верыць, што Бог ёсьць. Такую веру нават бесы маюць, бо яны, як піша Якуб, «вераць, што Бог ёсьць» (Як. 2:19). Верыць жа ў Бога ня можа ніхто, акрамя Хрысьціяніна. Бо верыць у Бога – значыць спадзявацца на Бога. Зноў жа, верыць Богу – значыць верыць, што Бог зробіць усё тое, што Ён абяцаў.
Зважай: усе гэтыя тры спосабы веры добрыя, аднак жа той, які ў вызнаньні веры, – найлепшы, бо і ў Сьвятым Пісьме Бог нам загадвае, каб мы ў Яго верылі, напрыклад, калі Хрыстос кажа: «Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце» (Ян 14:1). Ня сказана: «Верце, што ёсьць Бог», але: «Верце ў Бога».