Пытаньне

Дзеля чаго толькі неба і зямлю ўзгадваеш, Бог жа ня толькі неба ды зямлю стварыў, але і ўсе іншыя рэчы?

Адказ

Праўда, што ня толькі неба і зямлю Бог стварыў; але паколькі ўсе рэчы знаходзяцца або на зямлі, або на небе, таму досыць толькі зямлю ды неба ўзгадаць. Дзеля гэтага ў Нікейскім вызнаньні гаворыцца: «Усяго бачнага ды нябачнага», гэтыя бо словы ўсё створанае азначаюць.