Пытаньне

Сказаў ты, што Бог усім валадарыць, няўжо і бесы, і бязбожнікі дзейнічаюць паводле Божай волі?

Адказ

Хаця бесы ды бязбожнікі ня водзяцца Божым Духам, ды ўсё адно Бог іх у руцэ Сваёй, як у цуглях, трымае, так што яны далей ня ступяць, хiба толькі калі Бог ім дазволiць.

Да таго ж Ён робіць іх слугамі Сваёй волi, якую яны мусяць, нават ня хочучы, споўнiць. Было так, напрыклад, калi яны Сына Божага ўкрыжавалi.