Пытаньне

Які нам здабытак ведаць, што Бог валадарыць над благімi людзьмi ды шатанам?

Адказ

Вялiкi здабытак ды вялiкая пацеха ведаць, што Бог мае моц над шатанам ды благімi людзьмi. Бо калi б іх Бог не зацугляў, рабiлi б яны верным што хацелi. Тады i сумленьне кожнага не магло б супакоiцца. Але цяпер, калi бяз Божага дазволу анi бесы, анi благія людзi ня могуць шкодзіць, хто будзе iх баяцца? Сам Госпад у такія словы нас запэўнiвае, дзеля сьмеласьцi нагадваючы: «Нават валасы вашыя на галаве палiчаныя, дык ня бойцеся» (Лк. 12: 7).