Пытаньне
Як разумець гэтае iмя, што значыць слова «Iсус» ?
Адказ
«Iсус» – слова гебрайскай мовы, на мове нашай яно значыць «Спас», або «Збаўца». Слушна гэтае iмя дадзена Сыну Божаму, бо хаця i раней былi людзі, якіх звалі імем «Ісус», напрыклад, сын Навiна і сьвятар з кнiгі Захарыi (Зах. 3), таксама сын Сырахаў, аднак яны нiкога не маглі збавiць. Адзiн толькi Сын Божы збаўляе, як вядома, людзей Сваiх ад грахоў iхніх.