Пытаньне

Зноў жа, i тое мне скажы, чаму Сын Божы названы Хрыстос?

Адказ

«Хрыстос» – слова грэцкае, на мове славянскай яно значыць «памазаны». Быў бо падчас Закону Майсеявага звычай – памазваць алеем або маслам (значыць, алiваю) тых, што прызначалiся на валадарства або на сьвятарства. Такiх валадароў ды сьвятароў называлi хрыстамi, або памазанцамi. Дзеля таго i Сын Божы, прыняўшы цела, стаў бачным сьвятаром, або ярэем, і валадаром, і таму слушна названы Хрыстос, гэта значыць, памазаны валадар і сьвятар.