Пытаньне
Якiм маслам або алiваю памазаны Госпад?
Адказ
Масла, якiм паводле Закону Майсея памазвалі валадароў ды сьвятароў, было бачнае, з дрэва, але Сын Божы не такiм маслам памазаны. Як бо не зямны валадар Хрыстос, так i памазаньне было не ад бачнага масла, але ад Духа Сьвятога, пра якога Iсая сьведчыў: «Дух Госпада нада Мною; таму Мяне памазаў, каб нёс добрую вестку ўбогім, паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням...» i гэтак далей (Iс. 61, Лк. 4:18-19) i Давiд сказаў: «Любіш справядлівасьць і ненавідзіш беззаконьне, дзеля таго памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці па-над сяброў Тваіх» (Пс. 44). Гэтыя словы тлумачыць Хрысьцiцель, калi пра Хрыста сваiм вучням так кажа: «Той, каго Бог паслаў, прамаўляе Словы Божыя, бо ня мераючы Бог дае Духа. Айцец бо любiць Сына i ўсё аддаў у Ягоную руку».