Пытаньне
Зноў жа, пра сьвятарства Хрыста што ты мяркуеш?
Адказ
Ярэі, або сьвятары, у часы Закону абіраліся дзеля трох прычынаў: першая – каб прыносілі ахвяры, другая – каб за ўсіх Богу маліліся, трэцяя – каб вучылі людзей Закону.
Усё гэта Хрыстос дасканала выканаў, значыць, вучыў, маліўся, ды потым Самога Сябе ў ахвяру прынёс. Пра гэта Апостал піша падрабязна да Гебраяў.