Пытаньне

Дзеля чаго ў «Вызнаньні» Нікейскім не ўзгадваецца, што Хрыстос памёр, але гаворыцца: «ўкрыжаваны, пакутаваў і пахаваны»?

Адказ

Вызнаньне павінна зьмяшчыць сьціслую, але дастатковую навуку пра тое, на чым залежыць збаўленьне кожнага. «Вызнаньне» Нікейскае, хаця ж ніводным словам ня кажа пра сьмерць Хрыста, пра самыя важныя рэчы ўзгадвае – пра ўкрыжаваньне, пакуты ды, перадусім, пра пахаваньне. Бо нікога не хаваюць ды ў магілу не кладуць, калі не памрэ.