Пытаньне
Як жа Хрыстос у пекла зыйшоў, або што азначае «зыйсьцi ў пекла»?
Адказ
Зыйсьцi ў пекла – значыць гнеў Божы адчуць ды страхі пякельныя зьведаць, як у псальме напiсана: «Агарнулі мяне хвалі сьмерці, і віры небясьпечныя стрывожылі мяне. Путы пякельныя аплялі мяне, душаць мяне сьмяротныя петлі» (Пс. 18). Таму, калi мы вызнаём, што Хрыстос зыйшоў у пекла, гэта значыць, што Ён адчуў на Сабе гнеў Божы дзеля нашых грахоў.