Пытаньне

Скажы мне: калі Хрыстос як цяпер, так i тады быў ня толькi чалавекам, але i Богам, то як на Яго маглі прыйсьці тыя страхі?

Адказ

Апостал на гэта адказвае ў такiя словы: «Маючы постаць Божую, не лiчыў Сваiм здабыткам роўнасьць з Богам, але панiзiў Сябе Самога, прыймаючы постаць слугi» (Флп. 2: 6-7). Дзе сказана, што Хрыстос панiзiў Сябе Самога, гэта значыць, што Хрыстос не хацеў на той час Сваю велiч скарыстаць або паказаць, але ва ўсiм стаўся падобны да нас.