Пытаньне
Якія здабыткі прынесла ўваскрасеньне Хрыста?
Адказ
Шматлiкiя здабыткi, перадусiм вось гэтыя: мы пэўныя, што Хрыстос дужэйшы за сьмерць, бо паколькі сьмерць Яго не ўтрымала, то i нас не ўтрымае, калi мы будзем зь Iм адно. Ён бо, як Царква Ягоная сьпявае, сьмерцю сьмерць перамог або скрышыў. Ды не iнакш яе скрышыў, як зь мёртвых паўстаўшы, і з гэтага нам апраўданьне прыйшло.
Другi здабытак у тым, што мы маем узор ды проста заруку нашага ўваскрасеньня i вечнага жыцьця, бо калi Хрыстос ажыў, то i мы ажывем. Трэцi здабытак у тым, што мы, памятаючы пра ўваскрасеньне Хрыста з памерлых, i самі паўстаём ад асуджэньня на сьмерць, значыць, ад грахоў, да новага жыцьця. Пра гэта Апостал так пiша: «Як Хрыстос быў уваскрошаны з памерлых славаю Айца, так i мы пачалi жыць абноўленым жыцьцём» (Рым. 6: 4).