Пытаньне
Дык ужо няма пасярод нас Госпада нашага?
Адказ
Ёсьць i заўсёды будзе, як Сам, ужо ўзыходзячы на неба, сказаў: «I вось Я з вамi ўсе днi аж да канца сьвету» (Мц. 28: 20). Але ж тое Ягонае быцьцё не цялеснае, але духоўнае, значыць, целам Ён цяпер толькi на небе, але духам, як сапраўдны Бог, ёсьць паўсюль.