Пытаньне

Што нам за здабытак з узьнясеньня Хрыста?

Адказ

Два здабыткi з гэтага маем. Першы здабытак – нашая пэўнасьць у тым, што дарога ў неба нам ўжо адкрыта i мейсца падрыхтавана, бо так Сам Хрыстос казаў: «Iду прыгатаваць вам мейсца, i калi адыйду i прыгатую вам мейсца, зноў прыйду i прыйму вас да Сябе, каб i вы былi там, дзе Я буду» (Ян 14: 2).

Другi здабытак у тым, што мы ўжо маем перад абліччам Божым Пасярэдніка ды Заступніка – нашага Госпада Iсуса Хрыста.