Пытаньне

Дзеля чаго «Вызнаньне» так проста пра Хрыста ня кажа, што Ён – Госпад i Бог усякага стварэньня?

Адказ

Вызнаньне веры складзена паводле Сьвятога Пiсьма, таму напісана ў тыя ж словы, што былi ў Сьвятым Пісьме. Гэтыя ж словы ўзятыя з псальму Давiда, дзе ён так пiша: «Сказаў Госпад Госпаду майму: “Сядзi праваруч Мяне”».