Пытаньне
Зноў жа, як мусiм разумець тое вызнаньне, што Хрыстос прыйдзе ў славе судзiць жывых ды памерлых? Калi суд Хрыстовы будзе пасьля канцу сьвету, хто ж тады будзе жывы? Тым больш i Апостал пiша, што спачатку ўсiм людзям пастаноўлена памерцi, а потым будзе суд (Гебр. 9).
Адказ
Некаторыя мяркуюць, што жывыя – гэта справядлiвыя, а мёртвыя – грэшнiкi, але Апостал насамрэч кажа, што жывыя – гэта тыя, каго судны дзень у целе застане, а мёртвымi ён заве тых, што да таго часу памруць, так бо да Салунянаў пiша: «Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, якiя жывём i пакiнутыя да прыходу Госпада, не папярэдзiм тых, што паўмiралi. Бо Сам Госпад на загад i на голас арханёла ды на гук трубы Божай зыйдзе зь неба, i памерлыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымi. Потым мы, жывыя i пакiнутыя, разам зь iмi будзем паднятыя ў паветра на аблоках на спатканьне Хрыста» (1 Тэс. 4: 15-17).