Пытаньне

Бачу i разумею, што значыць «мёртвыя» i «жывыя», але яшчэ ня бачу, як гэта згаджаецца з прыведзеным словам Апостала. Бо ён тут пiша, што тыя, на якiх прыйдзе судны дзень, «паднятыя будуць у паветра на аблоках на спатканьне Госпада ды так назаўсёды з Госпадам будуць». Калi яны з Госпадам будуць, то не памруць, як жа споўнiцца тады тое Слова, што пастаноўлена кожнаму чалавеку памерці? (Гебр. 9: 27)

Адказ

На гэта пытаньне сам жа Апостал адказвае ў першым лiсьце да Карынцянаў у такiя словы: «Вось, абвяшчаю вам тайну: ня ўсе памром, але ўсе будзем перамененыя, адразу, iмгненна, на гук апошняй трубы» (1 Кар. 15: 51-52). Калi гаворыць Апостал, што ўсе будзем перамененыя, дае нам знаць, што памруць i тыя, на якiх судны дзень прыйдзе, але зноў вельмi хутка, як вокам кiнуць, ажывуць, таму i называе ён гэта ня сьмерцю, але перамяненьнем. А што сказаў: «Не памром», гэта таму далучыў, што тыя, якiх Госпад жывымi знойдзе, хоць i памруць, але ў імгненьне вока ажывуць. Значыць, ня будуць ляжаць у магiле як тыя, што цяпер памiраюць.