Пытаньне
Перш ты сказаў, што дзеля сьмерці Сына Божага маем жыцьцё, а зараз кажаш, што Дух Сьвяты дае нам жыцьцё. Як мушу гэта разумець?
Адказ
Праўда, што Божы Сын заслужыў нам адпушчэньне грахоў, апраўданьне і жыцьцё вечнае. Але нашая прырода настолькі скажоная, што самі, сваёй моцай, мы ня можам прыйсці да веры, што Сын Божы – наш Збаўца, калі Дух Сьвяты нас да гэтага не прывядзе, пакаяньне ў нас узрушыўшы ды сэрца асьвяціўшы. Дзеля гэтага Апостал піша, што ніхто ня можа сказаць: «Ісус ёсьць Госпад як толькі Духам Сьвятым» (1 Кар. 12: 3). Калі языком вызнаць Госпада ня можам, нашмат меней можам верыць сэрцам або рабіць добрыя ўчынкі без дапамогі Сьвятога Духа.