Пытаньне

У якім мейсцы ёсьць сьвятая царква?

Адказ

Царква Хрыстова не прывязана да пэўнага мейсца ды ня можа быць абмежавана. Па ўсёй бо зямлі яна пашырылася і там ёсьць, дзе мы і не спадзяемся яе знайсьці. Дзеля таго і Сам Госпад не сказаў Апосталам: «Ідзіце ў Антыёхію ці ў Рым ды пастаўце Мне Царкву», але сказаў: «Ідзіце па ўсяму сьвету і прапаведуйце Эвангельле» (Мц. 28:19), а ў іншым мейсцы Ён так гаварыў: «Бо дзе ў імя Маё сабяруцца двух або трох, там і Я пасярод іх» (Мц. 18: 20).