Пытаньне

Паводле чаго можна пазнаць праўдзівую царкву Хрыстову?

Адказ

Адны вызначаюць паводле даўнасьці часу ды паводле епіскапскіх чыноў, другія – паводле мейсца, але гэтыя знакі многіх у зман уводзяць. Найпэўнейшыя ёсьць два знакі, або сьведчаньні: першы – Слова Божае, другі – Таямніцы Хрыстовы. Дзе бо праўдзівае Слова Божае кажуць, нічога ад Яго не адкідаючы, ані да Яго прыбаўляючы, – там ёсьць царква Хрыстова. Тым жа звычаем і Таямніцы – пэўны знак. Бо дзе іх дзеля таго ўжываюць, дзеля чаго іх Хрыстос пастанавіў, анічога не далучыўшы, ані адняўшы, – там ёсьць сапраўдная царква Хрыстова.