Пытаньне
Але дзеля чаго ня кажаш: «Веру ў адзіную сьвятую паўсюдную і апостальскую царкву», але проста: «Веру пра адзіную сьвятую паўсюдную і апостальскую царкву»?
Адказ
Ужо казаў я вышэй, што адна справа – верыць нечаму, другая – верыць у нешта, а зусім іншая – верыць, што нешта ёсьць. Дзеля таго правільна кажам пра Бога: «Веру ў Бога». Бо верыць у Бога – значыць спадзявацца на Бога. Але ж царква, як ужо гаварылася, гэта супольнасьць веруючых людзей, дзеля таго нягожа верыць у царкву, бо не належыць верыць у людзей. Гэтае ж слова: «Веру пра адзіную царкву» тое самае азначае, што і калі б мы казалі: «Веру, што ёсьць адзіная царква».