Пытаньне

Зноў жа, дзеля чаго яна названая апостальскай?

Адказ

Дзеля таго, што была заснавана прапаведаньнем Апостальскім, як Апостал піша: «Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне сьвятых і члены сям’і Божай, угрунтаванай на падмурку Апосталаў і прарокаў» (Эф. 2:19-20).