Пытаньне

Пакінуўшы пакуль што размову пра хрост, бо пра яго будзе сказана ў чацьвёртай частцы, давай пагаворым пра адпушчэньне грахоў. Як гэта маем разумець: значыць, дзеля чаго або якім звычаем Бог прабачае нам грахі?

Адказ

Розум чалавечы так разважае: Бог прабачае грахі тым, хто за іх досыць міласьціну дае, посьціць ды падобныя справы робіць. Аднак Сьвятое Пісьмо паказвае нам іншы шлях да адпушчэньня грахоў. Яно паўсюль сьведчыць, што Бог прабачае грахі не дзеля нейкай аднагароды або дзеля дасканалых учынкаў, але дзеля Самога Сябе, дарма, з ласкі, калі грэшнік каецца, свае недасканаласьці вызнае ды верыць абяцаньням Божым.