Пытаньне

Дзеля чаго гэтыя словы далучаны да «Сымбалю»?

Адказ

Дзеля таго, каб мы ведалі, што нашае шчасьце ня мае прыйсьці тут, на гэтым сьвеце. Такое веданьне прыносіць нам два вялікія здабыткі. Першы – калі мы ведаем, што ня тут нашая спадчына, або айчына, і, як прыхадні і госьці, не спакушаемся жыцьцёвымі турботамі. Другі здабытак – калі мы цяжкасьці або клопаты, што на нас бязьвінна прыходзяць, уважаем за нішто ды трываем іх з пакораю.