Пытаньне
Чаму ж Давід напісаў: «Таму і не ўваскрэснуць бязбожныя на суд ды грэшнікі на раду праведных»? (Пс. 1: 5)
Адказ
Не мяркуе тут Давід, што грэшнікі не ўваскрэснуць на Страшны суд, але дае знаць, што яны ня маюць судзіцца са справядлівымі. Дзеля таго, нібы тлумачачы, ён далучыў: «Ані грэшнікі на раду праведных».