Пытаньне

Аднак тут, у «Сымбалі», сказана толькі пра вечнае жыцьцё будучага веку, а не пра пакуты грэшнікаў.

Адказ

«Сымбаль, або Вызнаньне веры» напісаны не дзеля грэшнікаў, але дзеля пабожных, каб мелі пацяшэньне, таму пра пакуты ня кажа. Аднак Сьвятое Пісьмо шмат дзе ўзгадвае пра вялікія пакуты грэшнікаў у вечным жыцьці. Сам Хрыстос казаў, што бязбожныя пойдуць на вечную муку (Мц. 25), а ў іншым мейсцы гаварыў: «Лепш табе ўвайсьці ў Валадарства Божае аднавокім, чым, маючы два вокі, быць укінутым у пекла, дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае» (Мк. 9: 47).

Пра гэта знойдзем у прарока Ісаі (Іс. 66), таксама Багаслоў у Ад-крыцьці сваім піша: «Удзелам палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распусьнікаў, чараўнікоў, балванахвальцаў і ўсіх хлусьлівых будзе палымнеючае возера агню і серкі» (Адкр. 21: 8). Такі мае быць канец усім бязбожным. Зноў жа, пра радасьць пабожным напісана так: «Чаго вока не аглядала, ані вуха ня чула, ані сэрца чалавечае не прадчувала, тое Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго» (1 Кар. 2: 9, Іс. 64).


Госпадзе Ісусе Хрысьце, Сыне Божы за нас укрыжаваны,
зрабі нас супольнікамі гэтае радасьці
дзеля сьмерці Тваёй.
АМІН.

Канец другой часткі Катэхізісу