Пытаньне

Пра што маем Бога прасіць ды Яму маліцца?

Адказ

Пра кожную нашу патрэбу і тут, у гэтым жыцьці, і ў жыцьці будучым. Значыць, маем Бога маліць і пра духоўныя патрэбы, і пра што-дзённыя. Але найпільней ды перш за ўсе павінны Яго прасіць пра рэчы духоўныя, а не пра цялесныя, паводле Эвангельскага слова: «Шукайце перш Валадарства Божае ды праўду яго, і гэта ўсё будзе вам» (Мц. 6: 33).