Пытаньне
А на тыя словы што адкажаш, калі Бог да Ярэміі мовіў: «Нават калі Майсей ды Самуэль стануць перад абліччам Маім, ня схіліцца душа –Мая да іх», – гэта значыць, да Юдэяў? Аказваецца бо, што Майсей ды Самуэль моляцца Богу.
Адказ
Калі б ня гэтае слова "нават", далучанае напачатку, яшчэ цяжэй было б зразумець сэнс той размовы. Калі б так Бог сказаў: «Майсей ды Самуэль моляцца за гэтых людзей, але не ўчыню Я паводле іхняй малітвы», – гэта значыла б, што Майсей ды Самуэль моляцца за народ. Тут жа Бог сказаў: «Нават калі стануць»,– быццам бы хацеў сказаць: «Ніхто ня здолее ўпрасіць Мяне за гэты народ».