Пытаньне

Калі маем маліцца Богу?

Адказ

Няма такога часу, у які б мы не патрабавалі Божай ласкі або былі б у бясьпецы ад нашага ворага. Дзеля гэтага мусім заўсёды маліцца, бо і Сам Хрыстос, і Апосталы загадвалі, каб мы несупынна маліліся. Іншым часам мы адчуваем вялікія патрэбы ды небясьпеку, таму, калі бачым, што ўзрастае моц нашага ворага, тады таксама маем яшчэ больш маліцца.

Узор нам Сам Хрыстос паказаў: хаця Ён заўсёды маліўся Богу Айцу, але з набліжэньнем Ягонай пакуты і змаганьня, або бітвы, з ворагам, Ён так маліўся, што зь Яго цёк крывавы пот.